Колеры жыцця:зялёны сонечна-яркі,у другі бок ізумрудны,варушыцца трава,цэлага яе мора з плаўных рухаў і ліній...сонца і вецер падхоплівае на сваіх крылах і ўносіць ад зямлі...вобразы плывуць перад вачамі:две постаці,адна ў амаль псіхічна неўраўнаважаным стане,трасецца ад пакутаў і шчасця,ад слёзаў,якімі плача душа і адначасава смяецца ад жартаў.Постаць маленькага,але ўжо вельмі жывога чалавека.ён злуецца,а часам нават уздымае голас,але гэта ад пакутаў і моцнага незразумелага болю.ён абвінавачвае таго,хто ідзе поруч,але толькі таму,што не можа супрацьстаяць яму і сам гэта адчувае...А той,хто ідзе побач,незразумелы і халодны чалавек,ён глядзіць удалечынь і бачыць свайго суразмоўцу наскрозь,ён маўчыць,бо ведае,што кожнае яго слова абярнецца супраць яго ж самога.усё разумее.але ўсёроўна ўсміхаецца,бо бачыць цалкам жыога чалавека побач,з цалкам жывымі пачуцьцямі.Хоць нехна ў нашым ілжывым і загнілым свеце сапраўдны,гэта не можа не абнадзейваць,моц гэтых пачуцьцяў сапраўдная,нападробленая...зоркі,і тое,што можа пад імі адбывацца...вобразы адыходзяць.
Спакой.Парк,пыл дарог,горад-вёска,савецкае сьвята і такім жа савецкім парку,людзі з бутэлькамі і нецэнзурай постсавецкай...цягнік,дом,сон.
P.S.дзякуй Дане і Юры за ўчорашні файны дзень!)
Настрой: 
artistic
Цяпер грае: Fleur-Формалин